[info]lipski


зацемкі на боцех

меркаваньне аўтара не заўжды супадае зь яго пунктам гледжаньня


Пра Саннікава
[info]lipski
Чытаю інфармацыю пра сёняшнюю прэс-канферэнцыю на Ніве:

Саннікаў: «Я напісаў хадайніцтва аб памілаванні. Я напісаў, што раскайваюся. Зрабіў гэта асэнсавана і каментаваць больш не буду. Віны я не прызнаў, хаця быў ціск». (...) Тэкст другога прашэння: «Прошу проявіть гуманность і поміловать меня. В содеянном раскаіваюсь»

Вось сяджу і думаю, як гэта магчыма - пакаяцца ў зробленым, але не прызнаць віны. 

Пра тэракт (Рэпост зацемкі ад 11.04.2011)
[info]lipski
Прыйшоў да Кастрычніцкай літаральна хвілін 15-20 пасьля выбуху (затрымаўся на рэцэпцыі ў "Еўропе" пасьля BISSаўскай прэзентацыі). На падыходзе сустрэў шмат "чумазых" людзей у вопратцы, засыпанай друзам, некаторых скрываўленых, якія ішлі ад метро, лавілі таксоўкі і зьязджалі. Каля станцыі метро стаяла ўжо шмат машын МНС (яны прыехалі першымі вельмі хутка), пару "хуткіх" і чамусьці два аўтазакі. З МНСаўцаў і медыкаў на паверхні практычна нікога не было, яны разам з "цывільнымі" выцягвалі людзей і зноў зьнікалі. Вывалаклі некалькі амаль голых і шчарнелых пацярпелых, паклалі іх на каталкі. Праз колькі хвілінаў сабраўся велічэзны натоўп, які перашкаджаў працаваць спецыялістам, пацярпелых насілі, расьпіхваючы зявак. Усё гэта без шумавых эфектаў, ні крыкаў, ні плачу - шок ува ўсіх. Жанчыну з каталкі хутка зьнялі, ўпэўніўшыся, што гэта ўжо труп. Узялі за рукі і за ногі і паклалі на зямлю каля сьцяны дома. Потым прынесьлі яшчэ аднога трупа без нагі. Яшчэ два бало каля палаца прафсаюзаў, яшчэ адзін - побач з выхадам каля дома афіцэраў. Гэтых накрылі. 

Адпачатку было ўражаньне поўнай дызарганізацыі. Дзеўку з паламанымі нагамі і вар'яцкімі вачыма, якую потым паказвалі па тэлебачаньні, насілі на насілках праз Энгельса некалькі разоў. Бягом бегалі нейкія высокія МНСаўскія чыны, велізарны натоўп народу, целы на зямлі. Назіральнікі адразу пачалі здымаць усё на мабільнікі, было некалькі спробаў іх пабіць. Толькі праз хвілін 30 прывезьлі ўзвод АМАПу, які пачаў выціскаць зявак ад уваходу ў метро і вызваляць ад людзей Кастрычніцкую плошчу. Перакрылі прасьпект, і амаль увесь яго кавалак ад Прафсаюзаў да ГУМа заставілі Хуткімі дапамогамі і машынамі МНС. Усіх пацярпелых пачалі вывозіць. Сувязь "лягла" недзе праз паўгадзіны, калі народ выйшаў з метро на прасьпект, дазваніцца было ўжо цяжка. Пасьпеў абзваніць блізкіх-сяброў, нібыта ўсе цэлыя. Ніколі ня думаў, што пабачу такое ў Менску...

Трэцяя частка артыкула пра канфлікт з ЕС
[info]lipski
Конфликт с ЕС: в поисках здравого смысла
Алексей Пикулик, Денис Мельянцов
В таком случае будет полезно последовать за мировым опытом разрешения конфликтов и обратиться к помощи посредника (...)  В рассматриваемых условиях наиболее подходящей представляется кандидатура Ватикана. Священный Престол обладает непререкаемым авторитетом и, соответственно, весом в международной политике, имеет многовековой опыт посреднической деятельности, его дипломатическая служба – старейшая в Европе. В 2009 году состоялся визит А. Лукашенко в Ватикан и его аудиенция у Папы. Можно сказать, что понтифик уже в некоторой степени опробовал роль посредника во время предыдущего периода «разрядки».  Благодаря своему участию в разрешении белорусско-европейского кризиса, Ватикан также получил бы свои выгоды – этот шаг посодействовал бы укреплению позиций католической церкви в Беларуси, а также имиджа Папы как успешного медиатора в современных политических конфликтах.

Пра першую сталіцу ВКЛ
[info]lipski
Гатэль "Навагрудак" у Наваградку. Пытаюся ў дзевачкі на рэцэпцыі:
- А дзе ў вас пасьнедаць можна?
- Ой, напэўна нідзе
- А план горада дзесьці можна набыць?
- Ужо, напэўна, нідзе. 
P.S. А Вікіпедыя піша, што "Навагрудак — перспектыўны цэнтр турызму міжнароднага значэння". Гыгы.
Цэтлікі:

Палітыка на пальцах :)
[info]lipski

Краткий ЕСовско-белорусский и Белорусско-ЕСовский и разговорник

(в помощь начинающему специалисту)


Всё интересное - под катом )


Ня склеіць, ня сшыць..
[info]lipski
Однако ассиметрия заключается еще и в том, что если у доверяющих президенту есть всем известный лидер, то у не доверяющих ему такого репрезентанта нет. Оппозиции доверяет лишь чуть больше четверти среди не доверяющих президенту, на нее, как на мотор перемен, возлагают надежду и вовсе лишь 8% из них. Правда, половина не доверяющих президенту надеется на некую "третью силу" -"прогрессивно мыслящих представителей общества, не связанных ни с органами власти, ни с оппозицией".

Мы адзін народ?

Сяргей Богдан пра паралелі паміж Бірмай і Беларуссю
[info]lipski
Сяргей Богдан: М’янма – яшчэ адна краіна, дзе санкцыі не спрацавалі

"Зараз пытанне стаіць пра тое, што яна ўвойдзе ў склад урада. Аун Сан Су Чжы ў гэтым сэнсе вельмі яскравая постаць, яна дваццаць гадоў адстойвала пазіцыю, што краіну трэба абкласці санкцыямі, не кантактаваць з ёй і нічога не рабіць. І дваццаць гадоў ёй давялося фактычна правесці ў зняволенні. Але зараз яна сама прыйшла да такога выйсця – яна знайшла ў асобе прэзідэнта Тэйн Сэйна чалавека, з якім можна размаўляць. І высветлілася, што нават сярод крыважэрных генералаў ёсць людзі, якія разумеюць, што гвалтам у доўгатэрміновай перспектыве яны нічога не вырашаць. Таму эвалюцыя самой Сан Су Чжы вельмі паказальная. Адна справа, займаць дысідэнцкую бескампрамісную пазіцыю, якой яна таксама вельмі вядомая. І зусім іншая справа – калі чалавек хоча зрабіць рэальныя палітычныя змены. То бок можна быць дысідэнтам усё жыццё, быць прыгожым ідэалістам, але карысці ад гэтага людзям не будзе".
  • 4
  • Каменціць
  • У мемарыз

Пра хрысціянскіх дэмакратаў
[info]lipski
В том же купе, где были задержаны Сергей Калякин, Анатолий Лебедько и Александр Отрощенков, Виталий Рымашевский, находившийся вместе с ними, спокойно доехал к месту назначения.

і далей...

P.S. После размещения этой заметки к нам в редакцию пришёл сам Виталий Рымашевский и в не слишком парламентских выражениях потребовал её снять. Однако мы не видим для этого веских причин - ни искажения фактов, ни клеветнических предположений в ней нет. Кроме того, заметка была перепубликована другими сайтами со ссылкой на «Народную Волю», поэтому её снятие будет проявлением неуважения к нашим коллегам.

А вось што піша сам Рымашэўскі для Навін адразу пасля таго, як ягоных калег ссадзілі з цягніка:

В среду по дороге в Брюссель на встречу с представителями Европейской Комиссиии задержаны трое лидеров беларуской оппоозиции. Причина очевидна -- их неподконтрольность действующей власти и жесткая позиция в отношении санкций ...
Изоляция от участия в важной международной встрече, аресты, отказ в регистрации новых партий, дискредитация оппозиции в государственных СМИ, репресии через налоговую инспекцию, угрозы в адрес рядовых активистов, наконец, годы тюрьмы для самых опасных – все это часть планомерных действий по ликвидации неподконтрольных властям опппозиционных структур. С одной только целью – создать лобистский хор – в поддержку слабого дуэта офиса Ольги Стужинской и “независимого аналитического “ центра BISS.


Цікава, ці вынікае з гэтага, што Віталь - "падкантрольны дзеючай уладзе і супраць санкцыяў"? І што ён - таксама "частка планамерных дзеянняў па ліквідацыі непадкантрольных уладам структур з мэтай стварэння лабісцкага хора"? ))

Пра дыялог
[info]lipski
Прачытаў артыкул Паўла. Галоўная мая прэтэнзія да тэкста ў тым, што ў ім зроблена спроба паказаць, чаму дыялог з аўтарытарнымі рэжымамі не вядзе да зменаў. Як мне падаецца, гэта ложная пастаноўка праблемы. Дыялог не можа сам па сабе весці да зменаў, паколькі дыялог - гэта дыялог, размова, магчымасць рэалізоўваць нармальныя дыпламатычныя зносіны і камунікаваць на вышэйшым узроўні. Усё.

Праз дыялог можа рэалізоўвацца "палітыка ўцягвання", палітыка трансфармацыі рэжыму, палітыка залагоджвання і ўсяго чаго заўгодна. А дыялог - гэта не палітыка, гэта працэс камунікацыі, інструмент абмену думкамі. То бок тут мы маем блытаніну тэрміналагічную, якая прыводзіць да блытаніны ў фармуляванні палітыкі. Уплыў soft power і розныя spillover effects - гэта ўжо зусім іншая гісторыя. Пра якую таксама трэба разважаць і спрачацца. 

У дыскусійную скарбонку
[info]lipski
Белорусские олигархи обойдут санкции ЕС и даже не вспотеют

Европейский союз, выстрелив санкциями по «кошелькам» Лукашенко, в цель не попал, уверены эксперты. По их мнению, внесенные в черный список бизнесмены без проблем найдут способы перепрыгнуть барьеры ЕС и без больших финансовых потерь продолжить вести бизнес с европейскими партнерами.

Вы праглядаеце журнал [info]lipski