lipski


зацемкі на боцех

меркаваньне аўтара не заўжды супадае зь яго пунктам гледжаньня


Папярэдні запіс Share Наступны запіс
Палецкіс
lipski
Пагаварыў сёння з Юстасам Палецкісам, які прыехаў у Менск пісаць даклад пра Беларусь для Еўрапарламента. Разумны і асцярожны дыпламат старой савецкай закалкі. Настроены на канструктыў і дыялог. Але старанна занатоўваў усе меркаванні і выслухоўваў розныя бакі (і апазіцыянераў, і даследчыкаў, і праваабаронцаў, і чыноўнікаў). Пагаварылі і пра санкцыі, і пра Дыялог аб мадэрнізацыі, і пра Ўсходняе Партнёрства. Абмеркавалі некаторых агульных знаёмых )

Еўрапарламентарам у наступным годзе пераабірацца. Нехта гэта робіць праз ваяўнічую рыторыку, у тым ліку спекулюючы на "беларускім пытанні". А некаторыя, як Палецкіс, спрабуюць нешта карыснае зрабіць праз збор і аналіз дадзеных, і праз данясенне інфармацыі да сваіх калег у Брусэлі.

Зараз цяжка прадказаць, у якога "монстра" ператворыцца даклад Юстаса Палецкіса пасля каментароў і правак астатніх дэпутатаў, але, на маю думку, карысна ўжо тое, што тэма беларуская будзе на плыву і, можа быць, у еўрафункцыянераў дадасца троху больш ведаў пра нашу краіну.

  • 1
Каб дадалося троху ведаў - было б харашо, канешне.
А то яны з 1994-га ніяк не могуць зразумець таямнічую беларускую душу. Нават Інэт ім не дапамагае.

харашо літоўцам - у іх нават тры палецкіса на службе. нічога сабе працоўная дынастыя.

упреждаю хартийные домыслы. что мне хвастаться - я и так крут ))

Ну я же вот не хвастаюсь

Ты - скромный. это качество украшает человека.

  • 1
?

Log in

No account? Create an account