lipski


зацемкі на боцех

меркаваньне аўтара не заўжды супадае зь яго пунктам гледжаньня


Папярэдні запіс Share Наступны запіс
Дыялог пра мадэрнізацыю, лялькі Вуду і лёс рэформ у Беларусі
lipski
Европейский диалог по модернизации с белорусским обществом: актуальное состояние и проблемы развития.

Прачытаў уважліва тэкст Андрэя Ягорава пра ЕДМ. Першае ўражанне - дзіўная папера.  Дзіўная таму, што аўтар адкрыта прытрымліваецца адной пазіцыі, а даказвае эфектыўнасць зусім іншай. Але пра гэта крыху пазней.

Перш-наперш уразіў безапеляцыйны і бяздоказны падзел патэнцыйных удзельнікаў Дыялогу на сілы дабра і сілы зла. Сілы дабра - гэта, натуральна, "ЕўраБеларусь" і асацыяваныя з её арганізацыя. Яны разглядаюць ЕДМ як інструмент дэмакратызацыі краіны. А сілы зла - усё іншыя, якія выкарыстоўваюць ЕДМ для ўласнага піяру.

Цытата:
"Другая часть, прежде всего структуры политической оппозиции, часть экспертных организаций (Исследовательский центр ИПМ, Беларусский институт стратегических исследований (BISS) и др.), часть бизнес-ассоциаций, организаций социальной направленности рассматривают ЕДМ как инструмент для собственного усиления, получения дополнительной легитимации и некоторых символических и статусных благ от ЕС. Эти общественные группы выполняют важные для страны и общества функции и имеют некоторый уровень сотрудничества и взаимодействия с государством. Для них достижение максимальных целей демократизации в ЕДМ было бы желанным, но они не станут подвергать серьезному риску свое нормальное функционирование и взаимодействие с государством в актуальный момент". (стр. 13).

Само па сабе выклікае здзіўленне, што "
прежде всего структуры политической оппозиции" "имеют некоторый уровень сотрудничества и взаимодействия с государством" і баяцца яго згубіць. Гэта хіба такі тонкі намёк.


Незразумела, чаму пад раздачу патрапіў Даследчы цэнтр ІПМ, які не праяўляе амаль ніякай цікавасці да дзейнасці ў межах Дыялогу ў яго цяперашнім выглядзе. Гэтага аўтар не можа не ведаць. І як паміж сабой стасуюцца тэзісы пра ЕДМ як інструмент узмацнення для арганізацый, што супрацоўнічаюць з дзяржавай, і тэзіс пра тое, што гэтыя арганізацыі баяцца нашкодзіць свайму ўзаемадзеянню з дзяржавай? У такім разе такія арганізацыі трымаліся б падалей ад ЕДМ, а не піярыліся пры дапамозе яго. Бо для дзяржавы ЕДМ - пакуль што табу.
Аўтар папікае апазіцыю ў пасіўнасці адносна ЕДМ і ў ігнараванні прапановаў Нацплатформы ўзгадніць пытанні ўдзелу ў ЕДМ. Але Андрэй не можа не ведаць, што ў межах ЕДМ першапачаткова было адведзена месца для апазіцыйнай каардынацыйнай групы, але дзейнасць такой групы штучна стрымлівалася еўрапейскім бокам да вырашэння пытання ўдзелу ў ЕДМ дзяржаўных экспертаў. І тое, што Нацплатформа як арганізацыя ў ЕДМ не ўдзельнічае ўвогуле. Яна фактычна толькі назірае праз свайго прадстаўніка ў Каардынатарскай групе з правам дарадчага голасу. З якой тады радасці апазіцыйным палітыкам нешта ўзгадняць з Нацплатформай адносна ЕДМ? Гэта не зусім зразумела.
Наконт фундаментальных праблемаў ЕДМ з Андрэем можна цалкам пагадзіцца. У гэтым пытанні існуе калі не кансэнсус, то пэўнае паразуменне паміж экспертамі. Ёсць праблемы і з мэтамі, і з замоўшчыкамі, і з выканаўцамі.
Далей у тэксце назіраем дзіўны лагічны пераход. Аўтар як бы забывае, што гаворка раней ішла пра ў цэлым імітацыйную ініцыятыву ЕС, якая была запушчана для ачысткі сумлення пэўных еўрапейскіх палітыкаў і стварэння бачнасці нейкай дзейнасці ў адносінах Беларусі да той пары, пакуль не будуць размарожаныя стасункі з беларускім урадам (бо ён і толькі ён рэальна ўплывае на сітуацыю). І далей пачынае разважаць пра плюсы і мінусы аўтарытарнай і "канвенцыйнай" мадэрнізацыі для краіны.
Якім чынам мадэрнізацыя эканомікі і палітычнай сістэмы (яе вызначэнне ў тэксце не прыводзіцца таму застаецца толькі здагадвацца, што аўтар мае на ўвазе, выкарыстоўваючы гэты тэрмін) звязаная з еўрапейскай ініцыятывай пад назвай "ЕДМ" - застаецца самым галоўным пытаннем усёй гэтай паперы. Адказа на гэтае пытанне аўтар не дае, але далей разважае, які ж са шляхоў мадэрнізацыі Дыялога будзе мець які наступствы для мадэрнізацыі краіны. Вельмі падобна да маніпуляцыяў з лялькамі ў кульце Вуду. Мне падабаюцца розныя старажытныя культы, таму чытаю далей.
А далей аўтар фактычна ставіць знак роўнасці паміж мадэрнізацыйным дыялогам (у рэчаіснасці - пляцоўкай для патэнцыйнага ўцягвання афіцыйнага Мінска ў камункацыю з ЕС) і мадэрнізацыяй (у рэчаіснасці - фундаментальнага пераўтварэння эканамічнай і палітычнай сітэмаў). І далей у яго гэта ўзаемазамяняльныя паняцці. Зноў-такі, як прымусіць беларускія міністэрствы выконваць тое, што панапісваюць эксперты ў розных канфігурацыях ЕДМ, - застаецца па-за ўвагай.
Паводле артыкула, ЕДМ павінен прывесці да падпісання Дамовы пра асацыяцыю з ЕС (ст. 19). Нагадаю, што каб з нейкай краінай ЕС падпісаў такую дамову, тая краіна мусіць правесці ў сябе заканадаўчую рэвалюцыю і наблізіць сваё заканадаўства да ЕСаўскага, плюс увесці зону вольнага гандлю з ЕС, плюс выканаць кучу палітычных патрабаванняў Брусэлю. І гэта толькі у варыянце "аўтарытарнай мадэрнізацыі". Нерэальна? Чаму ж? Гэта Нацплатформа проста яшчэ не падключылася!
Але найбольш мне спадабаўся аналіз выгодаў і рызыкаў розных варыянтаў мадэрнізацыі (ці то мадэрнізацыі мадэрнізацыйнага дыялогу??). Для лепшага ўспрымання я звёў іх у табліцу:

Плюсы Мінусы
“Аўтарытарная мадэрнізацыя” Прогресс в некоторых секторальных экономических реформах;
общий рост экономической стабильности и потребительского благосостояния населения; снятие длительного политического напряжения в двухсторонних отношениях ЕС с Беларусью;
частичная либерализация деятельности организаций гражданского общества
укрепление авторитарного режима в Беларуси и фактическом признании поражения актуальной
политики ЕС в области демократизации;
дальнейшая деградация оппозиции и гражданского общества;
откладывание реформ в сферах, подчиненных идеологическим задачам; сохранение некоторого уровня репрессий
«Канвенцыйная мадэрнізацыя» Изменение настроений и установок широких общественных групп;
достижение некоторого уровня консенсуса между социально-политическими акторами в Беларуси и ЕС;
імпульс для развития активных общественно-политических групп (Национальная платформа гражданского общества, общественный Болонский комитет и др.);
в долгосрочной перспективе эта стратегия способна привести к формированию широкой общественно-политической альтернативы существующему авторитаризму; Некоторое продвижение реформ в тех областях, где существует совпадение заинтересованности государства, наличия у гражданского общества рычагов влияния и возможностей внешнего влияния на процесс реформ (например, реформы высшего образования и вступление Беларуси в Болонский процесс).
высокая реализационная сложность;
высокая нагрузка на дипломатический процесс;
Сопротивление беларусского государства;
Откладывание процесса непосредственной реализации масштабных модернизационных реформ

А цяпер уявіце сябе на месцы простага (ну ці не вельмі простага) абывацеля, спажыўца, так бы мовіць, мадэрнізацыйных рэформ. У вас наступныя альтэрнатывы: рост эканамічнай стабільнасці і дабрабыту або змена настрояў шырокіх народных мас; рэформы ў рэальным сектары, або аддаленая альтэрнатыва рэжыму. Вы што выбераце?
Або вы чыноўнік, буйны бізнэсмэн, або нават еўрапейскі палітык. І у вас наступныя альтэрнатывы: паляпшэнне палітычных адносінаў з ЕС і прагрэс у рэформах або імпульс для развіцця Нацплатформы і Балонскага камітэту і "некаторы уровень кансэнсуса" пасярод апазіцыі. Што выбіраеце? І вяртаючыся да Вуду, тут у мяне стойкае ўражанне, што аўтар полісі-паперы пераблытаў лялькі ))
Але самае цікавае, што сярод мінусаў "канвенцыйнай" зброі мадэрнізацыі значыцца адкладанне маштабных мадэрнізацыйных рэформаў (ст. 22).
Зробім паўзу і прачытаем яшчэ раз.
Менавіта так: "канвенцыйная мадэрнізацыя" прадугледжвае адсутнасць мадэрнізацыі.

Менавіта за гэты сцэнар выступае "ЕўраБеларусь", згодна з тэкстам паперы. То бок менавіта за тое, ў чым суб'екты ЕўраБеларусі абвінавачвалі сваіх апанентаў па Нацплатформе ў мінулым годзе - за захаванне статус кво і стрымліванне руху наперад.

Рэкамендацыі каментаваць, мяркую, ўжо не варта.



?

Log in