lipski


зацемкі на боцех

меркаваньне аўтара не заўжды супадае зь яго пунктам гледжаньня


Папярэдні запіс Share Наступны запіс
Пра беларускія бомберы ў Судане
lipski
Хартыя зноў нагнятае. Па-першае Су-24 - гэта бамбардзіроўшчыкі, а не штурмавікі. Штурмавікі - гэта Су-25. У першакрыніцы гэта ясна напісана. Што там у Хартыі з перакладам? Па-другое, Хартыя піша, што ў 2004 ААН увяла эмбарга на пастаўку зброі ў Дарфур, а ў 2005 - распаўсюдзіла яго на ўвесь Судан. Гэта не зусім так: у 2004 эмбарга было ўведзена толькі на продаж зброі не-дзяржаўным арганізацыям (НДА то бок:)), дзейнічаючым у Дарфуры. А ў 2005 эмбарга было распаўсюджана на ўрад Судана, але датычылася толькі Дарфура. То бок прадаваць зброю Судану па-за Дарфурам рэзалюцыя не забараняе (пра гэта ёсць асобнае тлумачэнне спецкамітэту ад 2006). У 2010 годзе СБ крыху ўзмацніў патрабаванні што да дакументацыі, але не змяніў сутнасці санкцыяў.
Рэзюмэ: Хартыя зноў наводзіць бяздоказны паклёп, а Шушкевіч гістэрычна каментуе тое, пра што ня ведае. Што характэрна, алжырская (а не суданская як піша Хартыя) першакрыніца ні пра якое парушэнне санкцыяў не піша.

  • 1
Так, парушэньня няма. Праўда, Су-25 здаецца ўсё-ткі былі, але раней. Вось пішуць расейцы:

"Поставка восьми Ми-24 из России в Судан упоминается в февральском письме председателя комитета Совбеза ООН Марии Кристины Персеваль председателю комиссии Совбеза по вопросу о соблюдении резолюций ООН в Дарфуре — регионе затяжного межэтнического конфликта. Резолюции Совбеза запрещают правительству Судана использовать там боевую авиацию. По словам близкого к российскому Минобороны источника, поставка вертолетов не нарушает санкций Совбеза, а обязательства о неприменении этого оружия в Дарфуре суданской стороной предоставлены. Судан закупает оружие и в Белоруссии: из того же письма в Совбез ООН следует, что в 2008-2010 гг. Белоруссия поставила в Судан 12 штурмовиков Су-25 и три штурмовика Су-25УБ. По словам источника, близкого к «Рособоронэкспорту», Судан начал переговоры о покупке 18 бывших индийских истребителей Су-30К, принадлежащих корпорации «Иркут» и хранящихся на авиаремонтном заводе в Белоруссии."

Читайте далее: http://www.vedomosti.ru/politics/news/15330021/sudan-skupaet-vertolety-v-rossii#ixzz2bj0kCO2D

Суданцы, дарэчы, купляюць іх не дзеля Дарфура. У іх тэрытарыяльная спрэчка з Паўднёвым Суданам і велізарная праблема з Этыёпіяй, якая будуе плаціну на Ніле і можа ўзяць пад кантроль ваду.

Так-так, пра штурмавікі таксама бачыў інфармацыю. Я проста падкрэсліў, што Хартыя з перакладам наблытала. Хаця як там можна было наблытаць, калі ў артыкуле так і напісана "бомберы" - загадка. І асобна пра су-25.

  • 1
?

Log in