lipski


зацемкі на боцех

меркаваньне аўтара не заўжды супадае зь яго пунктам гледжаньня


Папярэдні запіс Share Наступны запіс
Да ўгодак рэферэндуму пра дзяржаўныя сімвалы
lipski
Сёння шмат пішуць пра Дзень герба і сцяга і посцяць вулічныя апытанні ніпаймікаго пра сімвалы. А вось вам вынікі апытання, праведзенага ў межах сумеснага даследавання BISS і Будзьма ў 2009 годзе. Выбарка рэпрэзентатыўная. "Поле" рабіў НОВАК.

Які нацыянальны сімвал вы лічыце сваім?

Чырвона-зялёны сцяг і цяперашні герб - 73%
БЧБ і Пагоня - 8%
І тое, і тое ў роўнай ступені - 11%
Няма адказу - 8

Вэлкам у пустыню рэальнасці.

  • 1
А я дык даўно там.
Малыя, прыкладам, не тое, што сімвалы - па-беларуску нічога не разумеюць. Як расейцы.

Edited at 2013-09-19 15:15 (UTC)

(Deleted comment)
Бля. Подавляющее большинство считает своими символами капусту и закат над болотом?
Disgusting :((

Because стыдно в XXI веке иметь в качестве национальных символов пародию на герб и флаг БССР. Один контур границ РБ над глобусом чего стоит...
Ну нічога. Гэта не назаўсёды. Луку гэтыя сімвалы не перажывуць. У найгоршым выпадку перажывуць ненадоўга.

А чаму сорамна громка сёрбаць, калупацца ў носе ды сьмярдзюча пярдзець на людзях?

Таму што гэта значыць, што чалавек дрэнна сябе кантралюе. Недзе на пачатку Новага часу чалавецтва вырашыла, што трэба кантраляваць сябе. Той, хто не можа альбо не хоча, падлягае абстукцыі.

Слегка подправленная БССРовская символика, гм, несколько безвкусна. Как, впрочем, почти все символы союзных республик: они были довольно жалкими и вымученными производными от общеимперских герба и флага, в которых (при всей моей нелюбви к той стране и ее строю) была и своя эстетика, и своя идейная законченность. Советский флаг по-своему красив, БССРовский - убог.

Ну да. А ещё более, чем БССРовский флаг и герб, убоги лукашенковские вариации на ту же тему. Там даже остаточной советской эстетики уже нет.

Нясвежая апытанка. Зараз жывем горш, чым у 2009-м, мо' і меркаванні пераразмеркаваліся крыху.

Гэта хто як.
Насамрэч эканамічныя абставіны не надта ўплываюсь на такія рэчы ў кароткатэрміновых прамежках.

Ну Вы же знаете, что большинство людей тупы, как пробки и практически все очень легко обрабатываемы даже примитивной пропагандой.

А вы, значит, умны и видите суть?
Большинство именно так о себе думает...

Так, я разумны i бачу сутнасьць.

Дык большасць менавiта так лiчыць :)

Ня можа быць. Большасьць мяне ня ведае.

Гэта вам так здаецца :)

Я выключна пра рэчаіснасць. Для прапаганды патрэбная палітычная воля кіруючых эліт. Яе датычна дадзенай тэмы пакуль не назіраецца.

БОльш дакладна тут

Таблица 3. Распределение ответов на вопрос: "По Вашему мнению, какие государственные символы (герб, флаг) больше соответствуют историческому и культурному наследию белорусской нации – которые существовали с 1991 по 1995 годы (с гербом "Пагоня") или нынешние (напоминающие символы БССР)?"
Вариант ответа
%
Такие символы, как сейчас (напоминающие символы БССР)
54.7
Такие символы, как до 1995 года (с гербом "Пагоня")
27.7
ЗО/НО
17.6
http://www.iiseps.org/analitica/213

Edited at 2013-09-19 18:09 (UTC)

Так, бачыў гэтыя дадзеныя. Але не сказаў бы, што яны больш дакладныя. Проста яны іншыя.

Уся справа ў тым, як пытацца. НІСЭПІ пытаюцца якія сімвалы "адпавядаюць ГІСТАРЫЧНАЙ і КУЛЬТУРНАЙ СПАДЧЫНЕ". То бок пытаюцца хутчэй пра гісторыю і культуру а не пра індывідуальныя прыхільнасці. Да таго ж каб адказаць на пытанне, трэба мець хоць нейкае паняцце пра гэтую самую спадчыну. Таму і такі вялікі адсотак тых, хто не даў адказу. Ну так, Пагоня - гістарычны сімвал, з гэтым цяжка спрачацца. Гэта як з мовай, якую лічуць сваёй і роднай, але на ёй не размаўляюць. У нашым жа варыянце - пыталіся пра індывідуальны выбар. І атрымалі вось такі адказ.

для мяне дзіўныя дадзеныя, бо пераважная большасьць тых, каго я ведаю, за бчб, нават лукшысты і чыноўнікі

  • 1
?

Log in