lipski


зацемкі на боцех

меркаваньне аўтара не заўжды супадае зь яго пунктам гледжаньня


Навошта прылятаў Нікаліч?
lipski

Паспрабую падагуліць  у тэзіснай форме тое, што ўжо казаў журналістам і абмяркоўваў з калегамі адносна візіта ў Беларусь сербскай дэлегацыі.

1. Томіслаў Нікаліч наўрад ці выконваў нейкую пасярэдніцкую місію па даручэнні Брусэля. Гэта не той чалавек, якому ледзі Эштан магла б даручыць такую ролю. У Брусэлі на Нікаліча глядзяць з падазрэннем.

2. Ініцыятарам візіту быў менавіта беларускі бок. 15 студзеня амбасадар Беларусі ў Сербіі перадаў Нікалічу ліст ад Лукашэнкі з запрашэннем. Візіт быў арганізаваны досыць хутка па дыпламатычных мерках. Таму калі і шукаць нейкія пасярэдніцкія матывы, то шукаць іх трэба ў Мінску, а не ў Белградзе ці Брусэлі.

3. Выглядае, што асноўныя матывы візіту ўсё ж не эканамічныя, а палітычныя. Піяр- эфект быў на карысць абодвум бакам.

4. Прэзідэнт Нікаліч, верагодна, пераследаваў наступныя мэты: выкананне палажэнняў праграмы сваёй партыі па паляшэнні адносінаў з Расіяй і традыцыйнымі саюзнікамі (канцэпцыя моста паміж Усходам і Захадам); актуалізацыя пытання Косава і Метохіі (Беларусь паслядоўна падтрымлівае цэласнасць Сербіі); шантаж Брусэля магчымым збліжэннем з Адзінай эканамічнай прасторай, калі ЕС не пойдзе на больш спрыяльныя для Белграду ўмовы еўраінтэграцыі і вырашэнне косаўскага пытання (надта падобна да стылю адносінаў Беларусі з РФ, праўда?). Трэба адзначыць, што, мяркуючы па каментарах да навінаў пра візіт у сербскіх медыях, сербы даволі станоўча паставіліся да гэтай падзеі.

5. У Беларускага боку былі свае мэты: прадэманстраваць адсутнасць ізаляцыі краіны (па прапагандысцкаму эфекту гэты візіт можна параўнаць з прыездам Берлусконі ў 2009-м); знайсці слабое звяно ў шэрагу краін, якія ўслед за ЕС увялі санкцыі супраць Мінска; паказаць заганнасць палітыкі санкцыяў - Нікаліч публіча прызнаў памылку; прадэманстраваць вернаць саюзніцкім абавязкам (Нікаліч падзякаваў за падтрымку і ўзнагародзіў Лукашэнку ордэнам). Гэтай сустрэчай Мінск дасягнуў сваіх мэтаў.

Ці будзе нейкі доўгатэрміновы вынік з візіту? Наўрад ці варта чакаць нейкіх прарываў, але пэўны патэнцыял нарошчвання стасункаў (перадусім у галіне гандлю) маецца і яго можна рэалізоўваць.


Беларускі знешнепалітычны індэкс № 12
lipski


BISS представляет двенадцатый выпуск Белорусского внешнеполитического индекса, в котором анализируются пять направлений внешней политики Беларуси в январе-феврале 2013 года.

В результате анализа внешнеполитических событий этого периода наши эксперты пришли к следующим выводам:

Россия перешла к политике строго дозированной экономической поддержки для Беларуси. Беларусь же, в свою очередь, активно использует свои финансовые и экономические проблемы для получения преференций от России без выполнения взятых на себя обязательств.

На европейском направлении Минск продолжает активные контакты по дипломатическим каналам. Это свидетельствует о том, что стороны продолжают «сверять часы» и нащупывать возможности для выхода на более конструктивный диалог.

Белорусско-китайские отношения продолжают развиваться, в основном, по китайскому сценарию. Постепенно усугубляются негативные аспекты в отношениях с Пекином при отсутствии значимых выгод для Беларуси.

Отношения Беларуси с развивающимися странами характеризуются возросшей нестабильностью. Отчасти поэтому Беларусь продолжает координировать свои действия в развивающемся мире с Россией.

Наконец, произошло резкое обострение торговых противоречий между Украиной и Беларусью, причем в двух наиболее критичных сферах – нефтепродукты и сельское хозяйство.

Полный текст мониторинга в формате pdf

Цэтлікі: , , , , ,

Да гадавіны выбараў 2010
lipski
"Незалежны ад дзяржавы клас" актывізаваўся ў чарговым усплеску абмеркаванняў падзеяў двухгадовай даўніны. Хоць гэта ўжо і было перагаворана шмат разоў у розных месцах з рознымі людзьмі, але пакіну тут таксама некалькі высноваў, якія я для сябе зрабіў пасля тых выбараў і ўсяго, што было потым.

1. Не ўдаючыся ў дэталі (і не раскрываючы інфармацыйных крыніцаў) скажу, што найбольш верагодна ўлады не планавалі разгону ў дзень выбараў. Планам А быў мірны выпуск пара як у 2001 ці нейкая імітацыя Майдану як у 2006, калі народ нейкі час пастаяў на плошчы, і не ведаючы, што рабіць, пачаў паціху разыходзіцца. Астатніх некалькі соцень цішком прыбралі ўначы. План А рассыпаўся, калі з гульні вывелі Някляева, а "радыкалы" сталі заклікаць хто да Адміністрацыі, а хто да Дому Ўраду. І тут Лукашэнка або сам задзейнічаў план Б, або яго змусілі, напужаўшы некантраляваным пратэстам і штурмам. 

2. На карысць гэтай версіі і тое, што ў стане ўладаў пэўны час панаваў шокавы стан і праводзіліся ўнутраныя разборы палётаў. Адказныя за правал плана А былі пакараныя. Пратаганісты нармалізацыі і лібералізацыі таксама страцілі былы ўплыў. 
Чытаць болей...Collapse )

Пра крытыку Пазьняка
lipski
Сёння выйшлі адразу два крытычныя артыкулы пра кнігу Пазьняка "Добрая фатаграфія". Яны вельмі розныя ў ацэнках і напісаныя з розных перспектываў, або нават светапоглядаў.

1. Светлана Полещук. Принуждение к доверию: о «Добрай фатаграфіі» Зенона Позняка
2. Ева Вежнавец. Святло і цені Зянона Пазняка

Калі першы - занадта прыдзірчывы ў адносінах да суб'ектыўнай і не прэтэндуючай на навуковасць кнігі, то другі - дужа панегірычны і не надта крытычны, як на мой густ. 

Але я хутчэй пагаджуся з думкай спадарыні Вежнавец, што каб адчуць пазьнякоўскую кнігу, трэба мець Беларусь у сэрцы, або, калі менш пафасна, - стаяць на нацыянальных (або нават нацыяналістычных) пазіцыях. Як і Зянон. Кніга акурат для такіх людзей і напісаная. 



Цэтлікі:

Займальная эталогія
lipski


Альфа-самцы капуцинов управляют своими подданными необычайно долго: этому способствует социальная стабильность, которую обеспечивает самец, и мужская круговая порука среди его вассалов.

(...) В поле зрения исследователей попало 11 устойчивых групп капуцинов. Каждая состоит в среднем из 19 особей, которыми управляет альфа-самец. Своё положение он добывает силой, и его привилегия — беспрепятственно спариваться со всеми «подведомственными» самками. Когда случается переворот, то есть на смену одному альфа-самцу приходит другой, новый правитель прежде всего истребляет всё грудное потомство своего предшественника.

Однако, как показали исследования, такие «дворцовые перевороты» негативно сказываются на психологическом состоянии молодых капуцинов. Обычно самцы, выросшие в той группе, где появились на свет, через какое-то время уходят в другие сообщества, причём часто не одни, а с друзьями. На новом месте им нужно завоевать социальный статус. Как оказалось, 63% самцов становились лидерами тех групп, в которые они попали, — но только если у себя дома им не пришлось пережить смену власти. И наоборот: только 11% из тех, кто застал дома дворцовый переворот, смогли стать на новом месте альфа-самцами.

Всё это сильно напоминает какой-то аристократический двор: потомки верховного сюзерена пользуются заботой многочисленных вассалов, причём предпочтение оказывается мальчикам, так как им предписана более активная политическая роль, чем девочкам. Сам правитель заинтересован в долгом правлении и счастье своего потомства, поэтому использует разные хитрости, чтобы ни у кого не возникло желания захватить трон. Его сыновья, повзрослев, отправляются на завоевание сопредельных земель, пользуясь отцовскими лидерскими генами, а также опытом и здоровьем, которые приобрели благодаря годам мирной жизни и всеобщей заботы. Да и сами подданные предпочитают «стабильную» синицу в руках драматическим событиям переворота. Неудивительно, что альфа-самцы капуцинов сидят на своих местах так долго, как другим «альфам» и не снилось, — до 18 лет!

Лінк



Сьмешнае ад Аўрома
lipski
Originally posted by avrom at post
Только что до меня дошло, что фамилия грузинского министра обороны - Шашкин.
А еще смотрел сегодня запись сессии OSCE PA Annual Session Monaco 1st Committee Meeting. Так там фамилия российского делегата - Рашкин. А фамилия украинского - Белорус. Поскольку обсуждалась резолюция по правам человека, белорусский и украинский делегаты выступали много, пламенно и попеременно. Бедные западные дипломаты при ответе на их реплики нервно косились по сторонам.
Мир полон таинственных совпадений.
Цэтлікі:

Некалькі тэзаў наконт учорашніх кадравых перастановак
lipski

-      Макей пасля выбараў страціў давер прэзідэнта і яго адстаўкі чакалі ўвесь гэты час. Прарыву на еўрапейскім напрамку пры Макею так і не адбылося. Гэта было ягонай задачай на пасадзе і ён яе не выканаў. Чаму? Гэта зусім іншая гісторыя. А зараз у кіраўніцтва краіны ўжо зусім іншыя задачы і пад іх патрэбны зусім іншы кіраўнік АП. Напрыклад, трэба без лішняга шуму аддаць рускім Белкалій. І для гэтага цудоўна падыйдзе Андрэйчанка, або нават Косінец. Кандыдатура Зайцава, якая абмяркоўваецца ў шэрагу СМІ, мне падаецца малаверагоднай – наўрадці ён гатовы кіраваць такой струкрурай як АП, і чалавек зараз знаходзіцца акурат на сваім месцы.

-      Макей працягне выконваць сваю ранейшую задачу, але ўжо лакальна – на пасадзе міністра МЗС, якое, як вядома, ёсць толькі выканаўцам прынятых у АП рашэнняў. Стасункі з ЕС – зараз не галоўная праблема, але яна можа і павінна вырашацца ў межах МЗС.

-      Новае прызначэнне ўмацоўвае МЗС, які пры Мартынаве знаходзіўся ў заняпадзе (вельмі дрэнны мэнэджмент і нізкія заробкі зрабілі сваю справу). Пасля прыходу Купчыной і Макея ёсць верагоднасць, што з аднога боку, будзе наведзены парадак унутры міністэртва, а з іншага – інтэнсіфікуецца праца на еўрапейскім напрамку.

-      Тое ўто Макей – неўязны ў ЕС, вялікай ролі не гуляе. Брусэль вымушаны будзе працаваць з тым міністрам, які маецца.

-      І, натуральна, ключавой для прагнозу далейшага развіцця падзеяў будзе інфармацыя пра прызначэнне новага кіраўніка АП. Бо найважнейшыя рашэнні па-ранейшаму прымаюцца менавітам там. Улічваючы перадвыбарчы перыяд, можна меркаваць, што такое прызначэнне будзе зроблена яшчэ ў гэтым месяцы. 


Вось і я туды ж...
lipski

Шведскі інцыдэнт: што гэта было?



Некаторыя высновы:

  1. Інцыдэнт з палётам шведскага самалёта над Беларуссю варта разглядаць не як тэст баяздольнасці беларускай сістэмы супрацьпаветранай абароны, а хутчэй як палітычную правакацыю, якая атрымалася і прадэманстравала алгарытм паводзіаў беларускага кіраўніцтва ў такіх выпадках.
  2. Ёсць падставы меркаваць, што рэакцыя кіраўніцтва Беларусі на акцыю шведскіх піяршчыкаў абумоўлена не самім фактам іх бесперашкоднага пралёту, але збоямі ў сістэме прыняцця рашэнняў у кіраўніцтве Беларусі, а ўжо потым парушэннем мяжы і розгаласам у беларускіх і міжнародных СМІ.
  3. “Плюшавы дэсант” пакуль меў для краіны больш негатыўных наступстваў, чым пазітыўных. І выгадны ён быў перадусім прыхільнікам міжнароднай ізаляцыі Беларусі. Сцэнары правакацыі замежных спецслужбаў я тут наўмысна не разглядаў, кіруючыся запаветамі спадара Оккама.
  4. Мінск гатовы ісці на эскалацыю дыпламатычнага канфлікта, разумеючы, што можа яго кантраляваць і адчуваючы за спіной падтрымку Расіі. 
Увесь тэкст чытаць тут.

Пра шведаў
lipski
А ці былі ўзбуджаныя крымінальныя справы Літвой і Беларуссю па факце незаконнага перасячэння мяжы шведскім самалётам? Ці я нешта прапусціў?
Цэтлікі:

Лес
lipski
От нарэшце прыйшло сапраўднае лета, якое яно і мусіць быць - спякотнае і сонечнае. Дапісваю апошнія старонкі тэкстаў, якія мушу дапісаць, і ў панядзелак адбываю ў адпачынак у дрымучыя беларускія лясы, падалей ад кампутара, інтэрнэта і вас, дарагія фрэнды. Шчасліва заставацца.

?

Log in

No account? Create an account