?

Log in

No account? Create an account

lipski


зацемкі на боцех

меркаваньне аўтара не заўжды супадае зь яго пунктам гледжаньня


Пра Крым
lipski
Падсумую тут выказаныя раней на розных пляцоўках думкі пра Ўкраіну і Крым:

  1. Пра матывы. Расіі Крым як суб’ект РФ непатрэбны – гэта дорага і нязручна. У Крыме Расія абараняе свае актывы (у першую чаргу - флот) ад рэвалюцыйнага бардака. Паралельна вырашаюцца задачы недапушчэння адыходу Ўкраіны ў еўраатлантычныя структуры і палітычнага кантролю ў будучым шляхам стварэння доўгатэрміновага замарожанага тэрытарыяльнага канфлікту, а таксама даецца ўрок заходнім палітыкам, якія лічуць нармальным тусавацца на майдане і карміць з рук Беркут, але няздатныя на будзь-якія сур’ёзныя палітычныя захады (не кажучы пра вайсковыя), каб “падтрымаць тых, каго прыручылі”. А заадно новай украінскай уладзе наглядна дэманструюць меру яе слабасці і бездапаможнасці.

  2. Праграма-максімум Расіі, такім чынам, - федэралізацыя Ўкраіны, кантроль праз мясцовыя эліты, уцягванне Кіева ў еўразійскую інтэграцыю. Зыходзячы з гэтага, можна меркаваць, што Крым наўрадці будзе ўключаны ў склад РФ, а будзе рэалізаваны больш складаны сцэнар, у якім паўвостраў будзе разменнай картай.

  3. Украіне ваяваць няма чым: войска небаяздольнае, унутраныя войскі разваленыя, гвардыя ствараецца, але яна не можа стаць рэальнай баявой сілай у канфлікце з РФ. Таму Ўкраіна будзе і надалей ухіляцца ад узброенага супраціву “зялёным чалавечкам” (якія, магчыма, з’яўляюцца прадстаўнікамі расійскіх і не толькі расійскіх ЧОПаў), спрабаваць уцягнуць у канфлікт краіны Захаду і выкарыстоўваць зацягнутае супрацьстаянне для ўнутранай кансалідацыі грамадзян Украіны “вакол сцяга”.

  4. Расія ваяваць з Украінай будзе толькі ў самым скрайнім, вымушаным варыянце, бо з гэтага занадта шмат мінусаў: Украіну ў ЕАС ужо не ўцягнеш, крывавая і стратная партызанка, міжнародная ізаляцыя. Таму хутчэй за ўсё канфлікт будзе замарожаны, Расія будзе эканамічна браць Украіну на ізмор у чаканні, што украінскія ўлады (ці нейкая новая ўлада, калі ва Ўкраіне будзе працяг Майдана) самі прыйдуць па дапамогу на расійскіх умовах.

  5. Захад не будзе рызыкаваць развязаць новую сусветную вайну з-за Крыма, статус якога незразумелы (юрыдычна вайны няма, інтэрвенцыя РФ на 100% недаказаная, легальнасць і легітымнасць новай улады ў Кіеве таксама не крыштальная, рэферэндум які-ніякі адбыўся, гуманітарнай катастрофы не назіраецца). Еўрапейцам ваяваць наксама няма чым. Ваяваць могуць толькі Штаты, для каторых Украіна не прыярытэтны рэгіён. Рытарычна Украіну яны падтрымаць могуць, дзеля азарту, каб рускія не расслабляліся, але цалкам рваць адносіны з Расіяй (з якой апошнім часам атрымліваецца супопольна рабіць справы – Сірыя, Іран) яны не будуць.

  6. Праз нейкі час акажацца, што Захад не гатовы нават несці фінансавыя выдаткі, каб дапамагчы падтрымаць новую ўкраінскую ўладу ў неабходнай меры. Таму, або гэтай уладзе (калі яна акажацца кемлівай), або наступнай, ужо пасля сацыяльнага Майдана (калі цяперашняя ўлада не будзе надта кемлівай) прыйдзецца дамаўляцца з Масквой пра дапамогу ўзамен самі ведаеце на што. У любым разе, Кіеву прыйдзецца ісці на геапалітычныя кампрамісы і шукаць варыянтаў балансу паміж Захадам і Расіяй, то бок рабіць прыкладна тое, што спрабаваў рабіць Януковіч. Толькі больш акуратна і прадумана. Юля для гэтага добра б падыйшла. Урэшце, калідор магчымасцяў не такі шырокі і любая ўлада вымушаная будзе дзейнічаць падобнымі метадамі.

  7. У астатнім – рэкамендацыі Кісінджэра – больш чым адэкватныя.


Пра аналітыкаў і журналістаў
lipski
З нагоды таго, што “Першая беларуская газэта з малюнкамі” згадала на сваіх старонках маю сціплую асобу, маю сказаць пару словаў. Такім чынам па пунктах:

  1. Галоўны тэзіс аўтараў (нехта Сяргей Гезгала і МБ) – аналітыкі не здолелі прадказаць Майдан. Ок, тэзіс зразумелы. За ім ідуць цытаты гэных самых аналітыкаў. Але першая ж цытата не мае ніякага дачынення да прагнозу развіцця сітуацыі ва Ўкраіне: «Януковіч, канечне, малайчына. Выдатны блеф з Асацыяцыяй». (Дзяніс Мельянцоў, 17 снежня). Але затое гэтая цытата цудоўна перадае перадузятасць аўтара што да тэмы і, выглядае, што і да цытаванага аналітыка. Да таго ж – гэтая іранічная цытата з прыватнага Фэйсбука, а не частка інтэрвію, і тым больш – аналітычнага артыкула.

  2. Наступная: «Майдан не спрацаваў, як хацелася б яго натхняльнікам. Эфект дае толькі аб'яднанне канструктыўнай часткі апазіцыі з рэфарматарскай часткаю ўладнай эліты». Дзяніс Мельянцоў, 17 студзеня. Калі чытач пяройдзе па спасылцы каб запэўніцца ў гэтых словах (ці многія чытачы інтэрнэту так розяць?) ён не ўбачыць гэтай цытаты. Таму што яна сканструяваная. З кавалкаў маіх слоў, але так, як захацелася аўтарам. Вось гэтыя кавалкі ў арыгінале: “Надежды демократически настроенной публики на киевский Майдан были завышенными, считает Денис Мельянцов, старший аналитик BISS (Вильнюс)”; “По его словам, теория четко описывает, «как происходят демократические транзиты». Так, согласно Адаму Пшеворскому, дает эффект объединение конструктивной части оппозиции с реформаторской частью властной элиты.”; “Майдан не сработал, как хотелось его вдохновителям, в том числе из-за разрозненности, ссор между лидерами оппозиционных сил Украины, отмечает политолог. «От качества оппозиции многое зависит в переломные моменты», — делает вывод аналитик BISS”. Адчуйце, што называецца, розніцу. І нагадваю, што гаворка ідзе пра стан рэчаў на час прыняцця “дыктатарскіх законаў”. Што да рэлізацыі задачаў Майдану – то яны не здзейсненыя і зараз. Асацыяцыя пакуль не падпісаная, структура ўлады ў цэлым застаецца тая ж самая – алігархічная карумпаваная эліта дзеляць партфелі. Так што рана рабіць нейкія высновы. Дарэчы, Пшэворскі такі правы – Ахметаў, Фірташ, Юля, Клічко з Цягнібокам – усе на месцы.

Чытаць болей...Collapse )

Пра Дзяржсакратара Саўбеза
lipski
Набліжаецца пятніца, якая ў нас ужо традыцыйна стала днём кадравых рашэнняў. А ў краіне не запоўненая важная вакансія - Дзяржсакратара Саўбеза. Тут выказваюцца самыя розныя версіі, хто ім можа быць прызначаны. Самыя распаўсюджаныя , што я чуў, - гэта Шэйман і Віктар Аляксандравіч. Мне абодва падаюцца малаверагоднымі.
Чытаць болей...Collapse )

Да ўгодак рэферэндуму пра дзяржаўныя сімвалы
lipski
Сёння шмат пішуць пра Дзень герба і сцяга і посцяць вулічныя апытанні ніпаймікаго пра сімвалы. А вось вам вынікі апытання, праведзенага ў межах сумеснага даследавання BISS і Будзьма ў 2009 годзе. Выбарка рэпрэзентатыўная. "Поле" рабіў НОВАК.

Які нацыянальны сімвал вы лічыце сваім?

Чырвона-зялёны сцяг і цяперашні герб - 73%
БЧБ і Пагоня - 8%
І тое, і тое ў роўнай ступені - 11%
Няма адказу - 8

Вэлкам у пустыню рэальнасці.

Міхалевіч і мільён Керымава
lipski
Сёння з раніцы ўжо ад некалькіх людзей пачуў версію пра тое, што Міхалевіч атрымаў ад С. Керымава мільён даляраў за лабіяванне інтарэсаў Уралкалія і Баумгертнера. Прынамсі ягоная з Карач заява пацвярджае гэткія чуткі. 

Спрэчка хазяйствуюшчых суб'ектаў
lipski
Палазіў па сайтах апазіцыйных сайтаў і рухаў і не знайшоў ніводнай заявы ад імя арганізацыі датычна падзеяў вакол БКК, арышта Баўмгартнэра і пачатку гандлёвай вайны з Расіяй. Можна было б думаць, што падзеі гэтыя яны паблажліва не заўважаюць як ня вартыя ўвагі, у параўнанні з вызваленнем Дашкевіча, юбілеямі дзеячоў культуры і інш., калі б у сваіх Фэйсбуках не апошнія прадстаўнікі гэных самых партыяў і рухаў не спаборнічалі дні напралёт у досьціпах адносна сітуацыі. Пра што гэта гаворыць? А пра тое, што ў руціне значнае ўжо не аддзялаецца ад нязначнага; у партыйныя праграмы і статуты ніхто ўжо даўно не заглядаў; і выкарыстоўваць спрыяльную сітуацыю для камунікацыі сваёй пазіцыі грамадству мала хто ўжо ў стане. Памятаеце рэакцыю апазіцыі на дэвальвацыю 2010 года, або на крызіс 2011? Вось і я пра што. 

Пра беларускія бомберы ў Судане
lipski
Хартыя зноў нагнятае. Па-першае Су-24 - гэта бамбардзіроўшчыкі, а не штурмавікі. Штурмавікі - гэта Су-25. У першакрыніцы гэта ясна напісана. Што там у Хартыі з перакладам? Па-другое, Хартыя піша, што ў 2004 ААН увяла эмбарга на пастаўку зброі ў Дарфур, а ў 2005 - распаўсюдзіла яго на ўвесь Судан. Гэта не зусім так: у 2004 эмбарга было ўведзена толькі на продаж зброі не-дзяржаўным арганізацыям (НДА то бок:)), дзейнічаючым у Дарфуры. А ў 2005 эмбарга было распаўсюджана на ўрад Судана, але датычылася толькі Дарфура. То бок прадаваць зброю Судану па-за Дарфурам рэзалюцыя не забараняе (пра гэта ёсць асобнае тлумачэнне спецкамітэту ад 2006). У 2010 годзе СБ крыху ўзмацніў патрабаванні што да дакументацыі, але не змяніў сутнасці санкцыяў.
Рэзюмэ: Хартыя зноў наводзіць бяздоказны паклёп, а Шушкевіч гістэрычна каментуе тое, пра што ня ведае. Што характэрна, алжырская (а не суданская як піша Хартыя) першакрыніца ні пра якое парушэнне санкцыяў не піша.

Пра падрыхтоўку да параду
lipski
Усю ноч бронетэхніка грымела, а зараз вось авіяцыя песперапынна лётае. Раніцой было нават некалькі аўтаматных чэргаў. Спадзяюся, па газонакасільшчыках.

Пра расійскую авіябазу
lipski

Дыялог пра мадэрнізацыю, лялькі Вуду і лёс рэформ у Беларусі
lipski
Европейский диалог по модернизации с белорусским обществом: актуальное состояние и проблемы развития.

Прачытаў уважліва тэкст Андрэя Ягорава пра ЕДМ. Першае ўражанне - дзіўная папера.  Дзіўная таму, што аўтар адкрыта прытрымліваецца адной пазіцыі, а даказвае эфектыўнасць зусім іншай. Але пра гэта крыху пазней.

Перш-наперш уразіў безапеляцыйны і бяздоказны падзел патэнцыйных удзельнікаў Дыялогу на сілы дабра і сілы зла. Сілы дабра - гэта, натуральна, "ЕўраБеларусь" і асацыяваныя з её арганізацыя. Яны разглядаюць ЕДМ як інструмент дэмакратызацыі краіны. А сілы зла - усё іншыя, якія выкарыстоўваюць ЕДМ для ўласнага піяру.

Цытата:
"Другая часть, прежде всего структуры политической оппозиции, часть экспертных организаций (Исследовательский центр ИПМ, Беларусский институт стратегических исследований (BISS) и др.), часть бизнес-ассоциаций, организаций социальной направленности рассматривают ЕДМ как инструмент для собственного усиления, получения дополнительной легитимации и некоторых символических и статусных благ от ЕС. Эти общественные группы выполняют важные для страны и общества функции и имеют некоторый уровень сотрудничества и взаимодействия с государством. Для них достижение максимальных целей демократизации в ЕДМ было бы желанным, но они не станут подвергать серьезному риску свое нормальное функционирование и взаимодействие с государством в актуальный момент". (стр. 13).

Само па сабе выклікае здзіўленне, што "
прежде всего структуры политической оппозиции" "имеют некоторый уровень сотрудничества и взаимодействия с государством" і баяцца яго згубіць. Гэта хіба такі тонкі намёк.
Чытаць болей...Collapse )