?

Log in

No account? Create an account

lipski


зацемкі на боцех

меркаваньне аўтара не заўжды супадае зь яго пунктам гледжаньня


Папярэдні запіс Share Наступны запіс
Зварот да студэнтаў ЕГУ
lipski
Паважаныя студэнты!

На вялікі жаль, мусім паведаміць, што паводле рашэння Сенату мы больш не з’яўляемся супрацоўнікамі ЕГУ. Гэта пазбаўляе нас магчымасці надалей выкладаць Вам.

Не будзем лішні раз пераказваць сутнасць канфлікту, хочам толькі адзначыць, што бюракраты, на жаль, заўсёды перамагаюць небюракратаў, а сапраўдная акадэмічная свабода немагчымая ва ўмовах, калі яна выступае лозунгам, а не каштоўнасцю.

Ваш лёс нам неабыякавы, і таму мы гатовы і надалей падтрымліваць сувязі і аказваць неабходную акадэмічную і іншую дапамогу. Для гэтага будзе створана адпаведная on-line інфраструктура, пра што мы паведамім пазней. Мы таксама адкрытыя да непасрэдных сустрэчаў і абмеркаванняў.

Са свайго боку мы гатовы:
1. Кансультаваць па любых акадэмічных пытаннях,
2. Кансультаваць пры напісанні курсавых работ,
3. Прадстаўляць магчымасць стажыравацца ў даследчых і акадэмічных установах, з якімі мы маем сталую сувязь,
4. Прадстаўляць магчымасць для ўдзелу ў даследчых праектах, рыхтаваць публікацыі ў навуковых і аналітычных выданнях,
5. Спрыяць удзелу ў выдавецкіх, перакладчыцкіх і іншы праектах,
6. Кансультаваць на конт навучання ў магістэрскіх праграмах Еўропы і ЗША і інш.

Спадзяемся, што нашая далейшая праца прынясе супольную карысць.

З павагай,

Андрэй Казакевіч

Андрэй Ягораў

Сяргей Богдан

Дзяніс Мельянцоў

Аляксей Дзермант

Таццяна Чыжова

Таццяна Вадалажская

  • 1
эпапея без пачатку і канца?

(Deleted comment)

і пра ЕГУ таксама

"ты напішы, што ты можаш рассказаць, а мы будзе думаць..."

вучысь, вучысь хлопчык!

(Deleted comment)
... и выделил особым пунктом...

Цікава, а ці ёсьць у ЭГУ студэнты?

(Deleted comment)
(Deleted comment)
)) чамусьці згадаўся прыезд лукі ў вільню і 2100 студэнтаў эгу

(Deleted comment)
Але гэта ніяк не скасоўвае маё пытаньне, ці ёсьць студэнты ў эгу )

(Deleted comment)
Няхай 2100 вучацца, можа толк будзе )

(Deleted comment)
Паспрабую, але чамусьці дужа хвалююся ;)

(Deleted comment)
Не хвалюйся, Міколка будзе пад кантролем )

(Deleted comment)
(Deleted comment)
(Deleted comment)
(Deleted comment)
Нічога ня здолелі мы ўсе разам. 9000000 + 2100. Але ў цяплічных віленскіх умовах нешта ж можна было зрабіць, не?

А магістрантам даяце касультацыі. Я б зьвярнуўся...

  • 1