?

Log in

No account? Create an account

lipski


зацемкі на боцех

меркаваньне аўтара не заўжды супадае зь яго пунктам гледжаньня


Папярэдні запіс Share Наступны запіс
Спрэчка хазяйствуюшчых суб'ектаў
lipski
Палазіў па сайтах апазіцыйных сайтаў і рухаў і не знайшоў ніводнай заявы ад імя арганізацыі датычна падзеяў вакол БКК, арышта Баўмгартнэра і пачатку гандлёвай вайны з Расіяй. Можна было б думаць, што падзеі гэтыя яны паблажліва не заўважаюць як ня вартыя ўвагі, у параўнанні з вызваленнем Дашкевіча, юбілеямі дзеячоў культуры і інш., калі б у сваіх Фэйсбуках не апошнія прадстаўнікі гэных самых партыяў і рухаў не спаборнічалі дні напралёт у досьціпах адносна сітуацыі. Пра што гэта гаворыць? А пра тое, што ў руціне значнае ўжо не аддзялаецца ад нязначнага; у партыйныя праграмы і статуты ніхто ўжо даўно не заглядаў; і выкарыстоўваць спрыяльную сітуацыю для камунікацыі сваёй пазіцыі грамадству мала хто ўжо ў стане. Памятаеце рэакцыю апазіцыі на дэвальвацыю 2010 года, або на крызіс 2011? Вось і я пра што. 


  • 1
ок, 2009. но в данном контексте не важно.

Вот любіш ты сапсаваць настрой людзям.
Такі чалавек выйшаў на волю. А ты са сваімі статутамі ды праграмамі.

Чалавек чалавекам, а я пра палітыку і працу з насельніцтвам. Пры ўсёй павазе да Дашкевіча, яконае вызваленне - гэта не падзея ў маштабе грамадства.

Я думаў смайлік ставіць неабавязкова.

У гэтым бяда сецеўных камунікацыяў

(Deleted comment)
Ну, я б не абараняў ні людзей і ні пасады, а заявіў бы пра асуджэнне сярэднявечных метадаў з захопам закладнікаў, і адначасова падкрэсліў права Беларусі абараняць свае нацыянальныя інтарэсы і не паддавацца эканамічнаму шантажу Расіі. Неак так. І ад улады адпазіцыянаваўся і дзяржаву падтрымаў. Па-мойму, проста і даходліва.

  • 1