?

Log in

No account? Create an account

lipski


зацемкі на боцех

меркаваньне аўтара не заўжды супадае зь яго пунктам гледжаньня


Папярэдні запіс Share
Пра Крым
lipski
Падсумую тут выказаныя раней на розных пляцоўках думкі пра Ўкраіну і Крым:

  1. Пра матывы. Расіі Крым як суб’ект РФ непатрэбны – гэта дорага і нязручна. У Крыме Расія абараняе свае актывы (у першую чаргу - флот) ад рэвалюцыйнага бардака. Паралельна вырашаюцца задачы недапушчэння адыходу Ўкраіны ў еўраатлантычныя структуры і палітычнага кантролю ў будучым шляхам стварэння доўгатэрміновага замарожанага тэрытарыяльнага канфлікту, а таксама даецца ўрок заходнім палітыкам, якія лічуць нармальным тусавацца на майдане і карміць з рук Беркут, але няздатныя на будзь-якія сур’ёзныя палітычныя захады (не кажучы пра вайсковыя), каб “падтрымаць тых, каго прыручылі”. А заадно новай украінскай уладзе наглядна дэманструюць меру яе слабасці і бездапаможнасці.

  2. Праграма-максімум Расіі, такім чынам, - федэралізацыя Ўкраіны, кантроль праз мясцовыя эліты, уцягванне Кіева ў еўразійскую інтэграцыю. Зыходзячы з гэтага, можна меркаваць, што Крым наўрадці будзе ўключаны ў склад РФ, а будзе рэалізаваны больш складаны сцэнар, у якім паўвостраў будзе разменнай картай.

  3. Украіне ваяваць няма чым: войска небаяздольнае, унутраныя войскі разваленыя, гвардыя ствараецца, але яна не можа стаць рэальнай баявой сілай у канфлікце з РФ. Таму Ўкраіна будзе і надалей ухіляцца ад узброенага супраціву “зялёным чалавечкам” (якія, магчыма, з’яўляюцца прадстаўнікамі расійскіх і не толькі расійскіх ЧОПаў), спрабаваць уцягнуць у канфлікт краіны Захаду і выкарыстоўваць зацягнутае супрацьстаянне для ўнутранай кансалідацыі грамадзян Украіны “вакол сцяга”.

  4. Расія ваяваць з Украінай будзе толькі ў самым скрайнім, вымушаным варыянце, бо з гэтага занадта шмат мінусаў: Украіну ў ЕАС ужо не ўцягнеш, крывавая і стратная партызанка, міжнародная ізаляцыя. Таму хутчэй за ўсё канфлікт будзе замарожаны, Расія будзе эканамічна браць Украіну на ізмор у чаканні, што украінскія ўлады (ці нейкая новая ўлада, калі ва Ўкраіне будзе працяг Майдана) самі прыйдуць па дапамогу на расійскіх умовах.

  5. Захад не будзе рызыкаваць развязаць новую сусветную вайну з-за Крыма, статус якога незразумелы (юрыдычна вайны няма, інтэрвенцыя РФ на 100% недаказаная, легальнасць і легітымнасць новай улады ў Кіеве таксама не крыштальная, рэферэндум які-ніякі адбыўся, гуманітарнай катастрофы не назіраецца). Еўрапейцам ваяваць наксама няма чым. Ваяваць могуць толькі Штаты, для каторых Украіна не прыярытэтны рэгіён. Рытарычна Украіну яны падтрымаць могуць, дзеля азарту, каб рускія не расслабляліся, але цалкам рваць адносіны з Расіяй (з якой апошнім часам атрымліваецца супопольна рабіць справы – Сірыя, Іран) яны не будуць.

  6. Праз нейкі час акажацца, што Захад не гатовы нават несці фінансавыя выдаткі, каб дапамагчы падтрымаць новую ўкраінскую ўладу ў неабходнай меры. Таму, або гэтай уладзе (калі яна акажацца кемлівай), або наступнай, ужо пасля сацыяльнага Майдана (калі цяперашняя ўлада не будзе надта кемлівай) прыйдзецца дамаўляцца з Масквой пра дапамогу ўзамен самі ведаеце на што. У любым разе, Кіеву прыйдзецца ісці на геапалітычныя кампрамісы і шукаць варыянтаў балансу паміж Захадам і Расіяй, то бок рабіць прыкладна тое, што спрабаваў рабіць Януковіч. Толькі больш акуратна і прадумана. Юля для гэтага добра б падыйшла. Урэшце, калідор магчымасцяў не такі шырокі і любая ўлада вымушаная будзе дзейнічаць падобнымі метадамі.

  7. У астатнім – рэкамендацыі Кісінджэра – больш чым адэкватныя.



  • 1
Za rytoryku "Krym nash", Rasei daviadzecca placic.

Трызненне пра "якія, магчыма, з’яўляюцца прадстаўнікамі расійскіх і не толькі расійскіх ЧОПаў" выдае поўны непрафесіяналізм. Хаця й не толькі гэта.
Аналіз узроўню "дыванных аналітыкаў". Цьху.

Хацелася б паслухаць ваш аналіз. Вось я таксама пісаў, як і аўтар, што галоўная мэта Пуціна - не адпусціць Украіну на Захад, не страціць флот і не дапусціць войскі НАТО на Украіну. А гэта вырашаецца прывязкай Крыма да Расіі і федэралізацыяй Украіны.
Цяпер слухаем ваш аналіз.

(Deleted comment)
именно это и имелось в виду: России нужно юридическое прикрытие. вероятно, поэтому путин так уверенно говорил, что в крыму нет никаких российских военных.

Якія расейскія ЧОПы маюць расейскі вайсковы камуфляж і бранятэхніку? :)

" Расіі Крым як суб’ект РФ непатрэбны – гэта дорага і нязручна."

Позна.

ясна, што не самі яны туды падаліся, і не са сваёй ЧОПаўскай тэхнікай, калі гэта сапраўды наёмнікі. і ясна каму яны падпарадкоўваюцца. а такі камуфляж далёка не ўсе расейскія вайскоўцы маюць пакуль што. даслаць туды наёмнікаў лагічна з-за іх юрыдычнага статусу - яны ж не расейская армія, і маскава як бы і не пры чым.

"Расія ваяваць з Украінай будзе толькі ў самым скрайнім, вымушаным варыянце"

Яна ўжо ваюе. Проста страляюць пакуль што толькі ў паветра.

вайна - гэта вельмі дакладны тэрмін у міжнародных адносінах. пакуль украіна і расея юрыдычна не ваююць.
у тэксце я меў на ўвазе паўнамаштабны вайсковы канфлікт з выкарыстаннем цяжкой зброі.

уласана, а ў чым такая ўжо першасная каштоўнасьць ЧФ для Расеі, як актыву?

П. 6 малоубедителен. Воевать не готовы, платить - вполне, в разумных пределах (вполне сопоставимых с российскими). 15 млрд евро уже обещаны, и если в Киеве не будут совсем уж идиотами, никуда эти деньги от них не уйдут.

посмотрим. обещаны - не равно даны. и не каких условиях там пока не до конца понятно. к тому же 15 млрд были хорошими деньгами осенью, думается, что сейчас условия несколько изменились.

Слушна (в зн. резонно).

Ва ўсіх сваіх разважаньнях Вы, чамусьці, зыходзіце з таго, што ёсьць два полюсы — Расея і Захад, якія й вызначаюць палітыку па Украіне. Але за апошнія год 30 сытуацыя трохі зьмянілася :) Хіба не? З маёй пэрспэктывы, сутнасьць сытуацыі ў падзеле капіталістамі сфэраў уплыву. У нашым рэгіёне ўсё робіцца рукамі расейцаў пры падтрымцы Захаду, у іншых рэгіёнах амэрыканцы лічаць за лепшае дзейнічаць самім. Падобна, што Беларусь цалкам аддадзеная пад нагляд Расеі, Украіну было вырашана падзяліць на часткі. Параўнайце санкцыі супраць беларусаў за звычайнае спыненьне радыкальных дзеяньняў і санкцыі супраць Расеі за фактычную акупацыю Крыма. Дзіўная розьніца, праўда?

розніца ў тым, што ЕС можа сабе дазволіць прынцыповую пазіцыю з нязначнай краінай, і не можа з той, у якой ён купляе газ і нафту.

Каму там аддадзена Украіна мне невядома, гэта хутчэй за ўсё з вобласці канспіралогіі. Лёс Украіны вырашаецца зараз - хопіць ва ўрада сілаў утрымаць краіну ад развалу - будзе жыць, не - расцягнуць па кавалках або будуць кантраляваць звонкі.

А каму аддазена Беларусь — Вам таксама незразумела?:) Таксама канспіралогія? Калі Расея тут робіць, што хоча, а Захад падтрымлівае ейнае гаспадараньне на Беларусі сваімі санкцыямі?

Беларусь - даўно ў цесным саюзе з РФ, тут усё ясна. Але я не ўпэўнены, што мела месца нейкае пагадненне захаду с расіяй, якое замацавала такі стан рэчаў. тут усё залежыць ад раскладу сіл і сітуацыі ўнутры краіны.

Ізноў жа Захад, ён не маналітны. У ЗША і ЭЗ цалкам розныя геапалітычныя інтарэсы.

так. я тут падрабязна не распісваў.

1. Згода.
2. Нязгода, Расія някепска разумее, што больш прывабнай яна ўжо ня стане, а вось Украіна можа і не зафэйліць. Да тагож Сяргей "гоблін" Аксёнаў у сваім інтэрв'ю казаў, што моладзь Крыма не настолькі прарасейская, як старэйшае пакаленне і "калі не зараз - то ніколі". Таму мэта Расіі - хапнуць зараз тое, што кепска ляжыць+падняць рэйтынг Вовы Пу да такой ступені, каб запала хапіла да 2018.
3. Згода. Адзіная разумная стратэгія. да таго ж - Украіна будзе актыўна пераўзбройвацца, што дазволіць падняць эканоміку Харкава (ХТЗ імя Малышава) і ўсхода краіны.
4. Згода.
5. Часткова згодны. Вайны ня будзе, калі Расія не рыпнецца далей, але і перабольшваць яе ўплыў на ЗША ня варта. Да таго ж Абама някепска знайшоў і без Расіі кампраміс з Іранам, таму навошта яна яму зараз - незразумела.
6. Ахаха, Коктыш, разлагінься. Грошы ня надта вялікія для ЕЗ, да таго ж цудоўны выпадак для ўсіх палітыкаў зрабіць success story, як і ў Расіі з Крымам. Геапалітычныя ваганні скончылыліся, прыйшоў час вызначыцца як мінімум у сярэднетэрміновай стратэгіі.
7. Кісінджэр мысліць катэгорямі Халоднай вайны, якая такі скончылася дваццаць гадоў таму. Нават калі пачнецца новая - свет ужо не той. Кісінджэр як той генерал з прымаўкі - рыхтуецца да мінулай вайны.

По п.1 не только флот, там аэродромы, не зря раньше Крым называли "непотопляемый авианосец". Также очень удобные позиции для развертывания ПВО и перспективных средств ВКО. Кстати первые советские атомные бомбы собирали под Феодосией.

да, согласен, я подробно не распісывал, не тот формат.

  • 1